2012-05-08 16:00:15

Брусель: канферэнцыя па праблемах хрысціян у арабскіх краінах


RealAudioMP3 9 мая ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі па ініцыятыве Камісіі Епіскапатаў краін Еўрасаюза пройдзе канферэнцыя на тэму: “Хрысціяне ў арабскім свеце: год пасля Арабскай вясны”. Польскі еўрадэпутат Конрад Шыманскі, адзін з саарганізатараў форума, паведаміў, што ў гадавіну Арабскай вясны, якая павінна была прынесці свабоду, мы бачым, што дэмакратыя ў краінах Блізкага Усходу прынесла толькі рэпрэсіі ў адносінах да паслядоўнікаў Хрыста, якія жывуць там з самых пачаткаў хрысціянства. “Еўропа падтрымала дэмакратычныя працэсы ў арабскіх краінах і таму сёння павінна ўзяць адказнасць за хрысціян у гэтым рэгіёне”, - сказаў палітык. Канферэнцыя ў Бруселі стане нагодай лепш пазнаёміцца з сітуацый хрысціян у краінах, дзе дамінуючай рэлігіяй з’яўляецца або становіцца іслам.








All the contents on this site are copyrighted ©.