Арцыбіскуп Фізікелла: мы сталі ахвярай культуры гэтага свету
8 мая арцыбіскуп Рыно
Фізікелла, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, у італьянскім горадзе Пампеі
падчас нядзельнай гаміліі адзначыў, што сённяшняе грамадства знаходзіцца ў “глыбокім
эканамічным, фінансавым і антрапалагічным крызісе”, перш за ўсё таму, што чалавек
“адкінуў Бога”. Іерарх адзначыў, што мы жывём у глыбокім і сур’ёзным крызісе веры.
“Свет не верыць у Бога, магчыма таму, што наша сведчанне не дастаткова моцнае, не
такое як павінна быць. Мы сталі ахвярай культуры гэтага свету”, - адзначыў ватыканскі
іерарх. Ён падкрэсліў неабходнасць новай евангелізацыі для аднаўлення асабістай веры
і пераканання іншых людзей у тым, што жыць без Бога – гэта трагедыя.