2012-05-07 15:05:19

Рэктар семінарыі ў Гродна прызначаны Ганаровым капеланам Святога Айца


RealAudioMP3 6 мая Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці абвясціў, што два святары прызначаны Ганаровымі капеланамі Святога Айца. Гэта кс. Юзаф Станеўскі і кс. Лешэк Дамагала, - паведамляе сайт Каталіцкага Касцёла ў Беларусі catholic.by. Кс. Юзаф Станеўскі з’яўляецца рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна. Ён нарадзіўся ў 1969 г. Пасля заканчэння семінарыі ў 1995 г. атрымаў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча. Працаваў у парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску. Вывучаў кананічнае права ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне, а затым пачаў выкладаць у гродзенскай духоўнай семінарыі. З 2005 г. з’яўляецца яе рэктарам.

Кс. Лешэк Дамагала 18 гадоў працаваў у Гродзенскай дыяцэзіі, паспрыяў узнікненню санктуарыя Маці Божай Чэнстахоўскай у Капцёўцы і быў яго кусташам. Цяпер святар працуе ў Польшчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.