2012-05-07 13:09:37

Нямецкія біскупы: “не” адмене украінскай часткі Чэмпіянату Еўропы па футболе


RealAudioMP3 “Спорт павінен аб’ядноўваць людзей, а не ствараць абмежаванні і падзелы”, - так адказалі нямецкія біскупы на заклікі аб адмене украінскай часткі Чэмпіяната Еўропы па футболе 2012 г. На думку біскупа Бамберга Людвіга Шыка, “рашэнне аб арганізацыі чэмпіяната з’яўляецца вельмі пазітыўным сігналам” для Украіны. Але ў той жа час, іерархі заклікаюць улады “пачаць паважаць правы чалавека, перш чым пачнецца чэмпіянат”. Нагодай для падобнага зварота каталіцкіх іерархаў стала рэакцыя некаторых палітыкаў на інфармацыю аб злоўжываннях у адносінах да былога прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка, якая была асуджана на сем гадоў пазбаўлення свабоды і знаходзіцца ў турме. Некаторыя палітычныя дзеячы Германіі ў сувязі з гэтым заявілі аб сваім байкоце украінскай часткі спартыўнага мерапрыемства і увогуле аб неабходнасці пераноса матчаў у іншую краіну. Аднак нямецкія біскупы адзначаюць, што да спорта нельга ўжываць палітычныя крытэрыі. Біскуп Оснабрюка Франц-Ёзэф Бодэ заявіў аб неабходнасці аднаўлення дыскусіі аб правах чалавека, аднак у той жа час асудзіў заклікі да пераносу матчаў, паведамляе інцармацыйнае агенцтва “SIR”.








All the contents on this site are copyrighted ©.