2012-05-07 17:50:09

Ватыкан: пачалася асамблея Папскіх місійных спраў


RealAudioMP3 Евангелізацыя не з’яўляецца справай самотных вандроўнікаў, але адбываецца супольна з ўсім народам Божым – такая была тэма зварота кардынала Фернандо Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў падчас адкрыцця асамблеі Папскіх місійных спраў, якая пачалася 7 мая ў Ватыкане. Паводле іерарха працэс новай евангелізацыі павінен быць уключаны ў жыццё Касцёла і звязаны з асноўнымі падзеямі, якія ён перажывае: Годам веры, Сінодам Біскупаў аб новай евангелізацыі і святкаваннем 50-годдзя з адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабора. Кардынал Філоні адзначыў, што у кантэксце Года веры важна паглыбляць веру і даваць сапраўднае сведчанне аб ёй. Ён заклікаў даць пачатак новай евангелізацыйнай эпохе і чэрпаць натхненне з вялікага багацця навучання Касцёла, асабліва дакументаў апошняга Сабора.

Іерарх таксама вылучыў шэраг тэрміновых праблем, якія неабходна вырашыць для больш эфектыўнай працы яго дыкастэрыі і рэалізацыі евангелізацыйнай дзейнасці. Гэтыя заданні тычацца аналізу колькасці персанала дыкастэрыі і эфектыўнасці яго працы, праблемы фарміравання новых лідэраў, перагляду фінансавання тых дыяцэзіі, якія сапраўды гэтага патрабуюць.

Акрамя таго кардынал Філоне выразіў задавальненне вынікамі евангелізацыі ў Кітаі. Ён адзначыў, што тут застаецца актуальнай праблема з нелегетымнымі біскупскімі пасвячэннямі і таму Касцёл спрабуе выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі, каб яго голас адносна гэтай праблемы быў пачуты.








All the contents on this site are copyrighted ©.