2012-05-06 13:00:44

Новыя члены Швейцарскай гвардыі прынялі прысягу вернасці Святому Айцу


RealAudioMP3 6 мая 26 рэкрутаў Швейцарскай гвардыі ўрачыста прысягнулі “служыць дакладна, сумленна і высакародна” папе Бэнэдыкту ХVI і яго наступнікам. Прысяга новых членаў Папскай гварыді праходзіць кожны год 6 мая- у памяць швейцарскіх салдатаў, якія падчас захопу і разрабавання Рыма 6 мая 1527 г. войскамі імператара Карла V, сталі ў абароне тагачаснага папы Клімента VII. Падчас абароны Пантыфіка загінулі 147 гвардзейцаў. З тых часоў ў памяць аб гэтай падзеі навабранцы гвардыі прымаюць прысягу 6 мая – у Дзень швейцарскай гвардыі.

Кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ у памяць загінуўшых абаронцаў папы Клімента VII узначаліў св. Імшу ў базыліцы Святога Пятра, у якой прынялі ўдзел новыя члены Швейцарскай гвардыі. У сваёй гаміліі іерарх звяртаючыся да навабранцаў Папскай гвардыі спаслаўся на фрагмент з Евангелля, у якім Езус кажа: “Гэтым будзе ўслаўлены Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі” (Ян 15,8). “Таксама і вы, што жывеце ў цэнтры Касцёла, пад купалам Св.Пятра, значыць у асаблівай блізкасці са Святым Айцом, якому прысягнулі вернасць, таксама пакліканы прынесці багаты плён”.- сказаў кардынал Бэртонэ. Іерарх адзначыў, што гэты заклік нагадвае нам, што шлях веры, сяброўства з Езусам і прыналежнасць да Касцёла, ніколі не мае канца. “На сваім шляху вучні могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі і няўдачамі, ад якіх павінны падняцца і працягваць свой шлях, заўсёды будучы вучнямі Хрыста”, - сказаў іерарх. Кардынал Бэртонэ пажадаў усім гвардзейцам, каб “іх адзіным клопатам было адзінства з Езусам і тады яны будуць упэўненымі ў тым, што прынясуць багаты плён”.








All the contents on this site are copyrighted ©.