2012-05-06 14:12:53

Бэнэдыкт ХVI перад "Regina Caeli": быць паяднанымі з Езусам


RealAudioMP3 Сапраўдным Божым вінаграднікам, сапраўднай вінаграднай лазой з’яўляецца Езус, які сваёй ахвярай любові дае нам збаўленне, адкрывае нам шлях, каб мы станавіліся часткай гэтага вінаградніка.. Як вучні таксама і мы, з дапамогай пастыраў Касцёла, узрастаем у вінаградніку Пана, злучаныя Яго любоў’ю, сказаў Бэнэдыкт ХVI да вернікаў 6 мая перад велікоднай малітвай “Regina Caeli” “Дарагія браты і сёстры - звярнуўся да вернікаў Папа - Сённяшняе Евангелле, у Пятую Велікодную нядзелю, пачынаецца выяваў вінаградніка:”Езус кажа да сваіх вучняў: “Я – сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой – вінаградар” (Ян 15,1). У Бібліі Ізраіль часта параўноўваецца да плённага вінаградніка, калі ён верны Богу. Але калі аддаляецца ад Яго, становіцца бязплодным, няздольным вырабляць тое “віно, што сэрца людзям весяліць”, як спяваецца аб гэтым у 104 (v 15) Псальме. Сапраўдным Божым вінаграднікам, сапраўднай вінаграднай лазой з’яўляецца Езус, які сваёй ахвярай любові дае нам збаўленне, адкрывае нам шлях, каб мы станавіліся часткай гэтага вінаградніка. І так як Хрыстус застаецца ў любові Бога-Айца, так і вучні, ачышчаныя словам Настаўніка, калі аб’яднаныя з Ім, становяцца плённымі галінкамі, якія прыносяць багаты плён. Св. Францішак Сальскі напісаў: “Галінка аб’яднаная і далучана да ствола прыносіць плён не сама з сябе, але дзякуючы сіле свайго кораня: цяпер мы аб’яднаныя любоў’ю нашага Адкупіцеля так, як члены цела з Яго галавой. Вось чаму... добрыя ўчынкі, якія прымаюць сваю каштоўнасць ад Яго, заслугоўваюць на Жыццё вечнае”. ( Трактар аб любові Бога, ХІ, 6, Рым 2011, 601).

У дзень нашага хросту Касцёл нас прышчапляе нас як вінаградныя галінкі ў Пасхальную таямніцу Езуса, у самую Яго асобу. З гэтага кораня мы атрымліваем каштоўны сок для ўдзелу ў Боскім жыцці. Як вучні таксама і мы, з дапамогай пастыраў Касцёла, узрастаем у вінаградніку Пана, злучаныя Яго любоў’ю. “Калі плодам, які мы павінны прынесці з’яўляецца любоў, то яго умовай з’яўляецца гэтае “трыванне”, якое глыбокая аб’яднанае з верай, якая не пакідае Пана” ( Езус з Назарэта, 305). Неабходна заўсёды быць аб’яднанымі з Езусам, быць залежнымі ад Яго, бо без Яго мы нічога не можам зрабіць. (пар.Ян 15,5). У лісце да прарока Яна, які жыў у пустыні Газы у V ст., адзін з вернікаў задаў пытанне: як магчыма, каб адначасна зберагчы свабоду чалавека і не магчы зрабіць нічога без Бога? Манах адказаў яму: калі чалавек скіруе сваё сэрца да дабра і просіць у Бога дапамогі, ён атрымае ад Яго неабходную сілу для выканання свайго задання. Такім чынам свабода чалавека і сіла Бога спалучаны. Гэта магчыма таму, што дабро паходзіць ад Пана, але яно ажыццявілася дзякуючы Яго вернікам” (Ep 763.SC 468. Paris 2002, 206). Сапраўднае “трыванне” ў Хрысце гарантуе паспяховасць малітвы, як кажа аб гэтым благаслаўлёны цыстэрцыянін Гуэрыко Іны: “Пане Езусе... без Цябе мы не можам зрабіць нічога. Ты ёсць сапраўдны садоўнік, стварыцел і ахоўнік свайго сада, пра які дбаеш сваім словам, арашаеш свім духам, робіш тое, што ўзрастае ён сваёй сілай” (Sermo ad excitandam devotionem in psalmodia, SC 202, 1973, 522).

Дарагія сябры. Кожны з нас з’яўляецца як вінаградная лаза, якая жыве толькі тады, калі кожны дзень расце ў малітве, у прыманні св. Сакрамэнтаў, у любові і аб’яднанні з Панам. Але той, хто любіць Езуса- сапраўднаую вінаградную лазу, прыносіць плёны веры для багатага духоўнага жніва. Папросім у Маці Бога, каб мы былі моцна аб’аднанымі з Езусам і каб усе нашы ўчынкі бралі ў Ім свой пачатак і завяршаліся ў Ім.

Пасля малітвы “Regina Caeli” Святы Айцец удзяліў апостальскаке благаслаўленне і звярнуўся да сабраных на некалькіх мовах. Папа сказаў, што праз месяц ён прыбудзе на VII Сусветную сустрэчу сем’яў, якая пройдзе ў італьянскім Мілане. Пантыфік падзякаваў усім дыяцэзіям рэгіёну Ламбардыі, якія падрыхтоўваюць гэтую касцельную падзею, якая праходзіць па ініцыятыве Папскай рады па справах сям’і.







All the contents on this site are copyrighted ©.