2012-05-05 13:39:53

Новыя рэкруты Швейцарскай гвардыі прымуць прысягу


RealAudioMP3 6 мая 26 рэкрутаў Швейцарскай гвардыі прымуць прысягу на вернасць Святому Айцу. На ўрачыстасці, якая адбудзецца ў Ватыкане будуць прысутнічаць некаторыя кардыналы, прадстаўнікі Рымскай Курыі і шматлікія госці. Пасля св. Імшы ў базыліцы св. Пятра, якую ўзначаліць кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ, адбудзецца ўшанаванне памяці загінуўшых гвардзейцаў, пасля чаго новыя рэкруты прымуць урачыстую прысягу.

Гэтая цырымонія традыцыйна праходзіць 6 маява ўспамін аб 6 мая 1527 г. – дне калі 142 са 189 гвардзейцаў, аддалі жыццё абараняючы папу Клімента VII ад 20-ці тысячнай арміі імператара Карла V. Дзякуючы гераізму швейцарскіх салдатаў Пантыфік здолеў укрыцца ў замку Святога Анёла і не трапіць у палон.

Сярод 26 рэкрутаў, якія прымуць прысягу заўтра: 16 паходзіць з нямецкамоўнай часткі Швейцарыі і па 5 з французска і італьянскага кантонаў. Упершыню ў гісторыі Папскай гвардыі яе членам стане этнічны чэх, 22-х гадовы грамадзянін Швейцарыі Марцін Холечэк - сын палітычных бежанцаў з былой Чэхаславакіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.