2012-05-05 16:09:54

Музыка славутых кампазітараў у Ватыканскіх музеях


RealAudioMP3 У Ватыканскіх музеях будуць гучаць музычныя творы славутых кампазітараў: Мусаргскага, Моцарта, Вівальдзі, Бізэ, Гэндэля і інш. Гэта ініцыятыва працягнецца з 3 мая да 13 ліпеня і затым з 7 верасня да 26 кастрычніка. Аб такім рашэнні ў інтэрв’ю нашаму радыё расказаў дырэктар Ватыканскіх музеяў прафесар Антоніо Паолуччы. У гэты час музеі будуць дзейнічаць па незвычайным графіку – яны будуць адкрытыя да 23 гадзін вечара ў сувязі з вялікай колькасцю турыстаў, якія прыбываюць у Вечны горад. Антоніо Паолуччы адзначыў, што працяглы графік паказаў сваю эфектыўнасць на працягу мінулых гадоў.

“Прыходзіла многа людзей, таму было вырашана паўтарыць гэты вопыт. У гэтым годзе ён будзе ўзбагачаны музыкай, бо я знаходжу прыгожай ідэю падарыць начным наведвальнікам Ватыканскіх музеяў радасць ад уз’яднання двух мастацтваў: фігуратыўнага – жывапісу і скульпуры, з музыкай. Моцарт і Вівальдзі разам з Рафаэлем і Мікеланжэла. Такая нагода сапраўды кранае сэрца, хвалюе і дорыць шчасце”, - сказаў прафесар Паолуччы.








All the contents on this site are copyrighted ©.