2012-05-05 11:11:34

Кс. Ламбардзі нагадвае аб важнасці паслання Папы да супрацоўнікаў паліклінікі “Джэмеллі”


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі нагадаў аб важнасці паслання Бэнэдыкта XVI, якое прыгучала падчас візіта Папы на факультэт медыцыны і хірургіі універсітэта Найсвяцейшага Сэрца імя Агосціно Джэмеллі 3 мая. Папа казаў аб тым, што “без любові, таксама і навука губляе сваю шляхетнасць”. “Багаты сродкамі, але не мэтамі, чалавек нашага часу, амаль аслеплены эфектыўнасцю тэхнікі, забываецца аб фундаментальным даляглядзе пытання аб сэнсе”, - нагадаў словы Пантыфіка кс. Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы на нашым радыё “Octava Dies”. “Яшчэ раз Папа казаў аб даверы да разважлівасці і розума; казаў аб хрысціянстве, як “рэлігіі Логаса”, якая не адносіць веру да сферы нерацыянальнага, але бачыць паходжанне і сэнс усёй рэальнасці ў “творчым Розуме”. Адзінства розума і веры з’яўляецца гарантыяй надзейнасці абодвух, у той час як іх раздзяленне вядзе да “этычнага абяднення”, што робіць няздольнымі адрозніваць тэхнічна магчымае і маральна добрае і весці да дабра чалавецтва”, - адзначыў езуіт.

Разважаючы над словамі Святога Айца кс. Ламбардзі нагадаў, што “навука і даследванні ў галіне медыцыны, так звязаны ў клопаце аб чалавеку, што становіцца асабліва відавочным, наколькі ў гэтай сферы неабходна кіраўніцтва любові, наколькі патрэбна сувязь паміж навуковай дзейнасцю і поўным прысвячэннем сябе дабру чалавека; чалавека, які пакутуе і знаходзіцца перад абліччам самых радыкальных пытанняў у сваім жыцці”. “Такім чынам, “адданасць розума і сэрца становіцца знакам міласэрнасці Бога і яго перамогі над смерцю”, - нагадаў словы Святога Айца кс. Ламбардзі. Ён заклікаў таксама задумацца аб тым, ці можа існаваць больш мацнейшае натхненне для інтэлектуальнай дзейнасці на карысць чалавека? “Нарэшце, чым іншым павінен заняцца розум?”, - пытаецца кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.