2012-05-04 12:55:42

Кардынал Пьячэнца: святары павінны “здзівіць” свет у абвяшчэнні любові Бога


RealAudioMP3 15 чэрвеня Каталіцкі Касцёл будзе адзначаць Сусветны дзень малітваў за святасць святароў. З гэтай нагоды кардынал Маўро Пьячэнца, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства, скіраваў спецыяльнае пасланне да святароў. У інтэрв’ю нашаму радыё ён расказаў, што сённяшні свет бачыць у святары, перш за ўсё, чалавека Бога, які мае ў сэрцы Езуса - Добрага Пастыра і з’яўляецца шчаслівым сведкам любові Бога да чалавека.

“Ніякая новая евангелізацыя, а мы знаходзімся ў кантэксце новай евангелізацыі, не можа быць магчымай, калі мы, святары, не ў стане “здзівіць” свет, у прарочым сэнсе гэтага слова: ў абвяшчанні сутнасці Бога, у тым, што Бог гэта Любоў, любоў у трох Боскіх Асобах, якія выяўляюцца і ўключаюцца ў святарскае жыццё”, - сказаў іерарх.

Кардынал Пьячэнца адзначыў, што ў новай евангелізацыі ад святароў патрабуецца, перш за ўсё тое, каб яны праяўлялі сваю любоў да Хрыста, жылі Касцёлам, былі ўсё больш аб’яднанымі са сваім біскупам, які, ў сваю чаргу, аб’яднаны з Найвышэйшым Пантыфікам. Іерарх падкрэсліў, што святары павінны працаваць у глыбокай еднасці з пастановаміі ІІ Ватыканскага Сабора. “Яго рашэнні павінны быць для святароў пэўным компасам на іх шляху, каб адказаць на пытанні вернікаў у тым, каб яны змаглі паспяхова праводзіць новую евангелізацыю", - сказаў кардынал Пьячэнца.








All the contents on this site are copyrighted ©.