2012-05-04 13:21:26

Брусель: маніфестацыя хрысціян за аб'яднаную Еўропу


RealAudioMP3 12 мая ў сталіцы Бельгіі пройдзе вялікая маніфестацыя пад лозунгам: “Разам у Еўропу”, у якой прыме ўдзел больш за 300 хрысціянскіх рухуў і супольнасцяў. Падобныя маніфестацыя запланаваныя ў 130 іншых гарадах нашага кантынента: у Італіі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Румыніі і Польшчы. Арганізатары мерапрыемства ў спецыяльным паведамленні адзначылі, што ў перыядзе фінансавага і эканамічнага крызіса ў Еўропе, які спрычыняе вялікія падзелы, ініцыятыва “Разам у Еўропу” – гэта сведчанне адзінства і адказнасці хрысціянаў Старога Кантынента, а таксама пабудовы супольнага еўрапейскага дома ад Атлантычнага Акіяна па Урал. “ Еўропа не закрываецца сама ў сабе, але заўважае супольную долю з іншымі кантынентамі”, - адзначылі арганізатары мерапрыемства ў Бруселі.








All the contents on this site are copyrighted ©.