2012-05-03 14:52:14

Папа наведае мястэчка Фраскаці пад Рымам


RealAudioMP3 15 ліпеня Бэнэдыкт XVI наведае мястэчка Фраскаці, якое знаходзіцца ў ваколіцах Рыма. Тут на цэнтральнай плошчы св. Пятра Пантыфік узначаліць нядзельную св. Імшу, а затым вернецца ў сваю летнюю рэзідэнцыю Кастэль Гандольфа, дзе разам з шматлікімі вернікамі памоліцца “Анёл Панскі”. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў біскуп Фраскацці Рафаэлло Марцінэллі. Іерарх расказаў, што гэтую навіну ён атрымаў сёння, у свята апосталаў Філіпа і Якуба, апекуноў яго дыяцэзіі. “Мы маем вялікую радасць, бо ведаем, што Папа прыбудзе, каб падтрымаць нас і ўмацаваць нашу веру. Гэта канешне паспрыяе нашаму хрысціянскаму ўзрастанню: мяне, як біскупа, а таксама маіх паплечнікаў святароў і ўсіх нашых вернікаў”, - адзначыў біскуп Марцінэллі. Іерарх адзначыў таксама, што візіт Папы не мае нейкай асаблівай нагоды.








All the contents on this site are copyrighted ©.