2012-05-03 15:30:51

80 гадоў прароцкай энцыкліцы Пія XI


RealAudioMP3 “Праблем становіцца больш, колькасць беспрацоўных амаль ва ўсіх рэгіёнах расце... Грамадскі парадак знаходзіцца пад пагрозай... Усё чалавецтва абцяжарана фінансавым і эканамічным крызісам”, - гэтыя словы, якія гучаць актуальна сёння, былі напісаны Піем ХІ у разгар эканамічнага крызіса, які панаваў у свеце роoна 80 гадоў таму. Менавіта 3 мая 1932 г. гэты Папа выдаў энцыкліку “Сaritate Christi Compulsi” прысвечаную Сэрцу Езуса. У ёй Пантыфік адзначаў, што “вялікі закон любові і чалавечага братэрства, які ахоплівае людзей і ўсе народы ў адну сям’ю аднаго Айца, сустрэўся з нянавісцю, якая пагражае скінуць усіх у прорву”. У сваім дакуменце, Святы Айцец заклікаў да салідарнасці паміж людзьмі і выкарыстанні хрысціянскіх прынцыпаў у нармалізацыі грамадскіх адносінаў. Папа звяртаў увагу на сацыяльныя праблемы, якія турбавалі насельніцтва індустрыялізаваных краін: эканамічны крызіс і беспрацоўе. Акрамя таго, Пантыфік папярэджваў аб пагрозе “арганізаванага і ваяўнічага атэізма”. Пій ХІ па прароцку асудзіў “глухі эгаізм” у асабістых і сацыяльных адносінах і “сатанінскую барацьбу” супраць Бога і рэлігіі.

Папа адзначаў, што каб пераадоліць цяжкасці, чалавечых намаганняў будзе недастаткова. Ён заклікаў да малітвы і пакуты, “якія былі дадзены Богам, каб весці да Яго чалавецтва, што блукае без кіраўніцтва”.








All the contents on this site are copyrighted ©.