“L’Osservatore Romano”: аб генэтычным кодзе каталіцкай тэалогіі
Сённяшняя “L’Osservatore
Romano” звяртае ўвагу на небяспеку фрагментацыі каталіцкай тэалогіі. “Біблісты, дагматыкі
і маралісты часта жывуць на розных планетах”, - адзначае выданне. Акрамя таго, звяртаецца
ўвага на адметнасці звязаныя з культурнымі кантэкстамі і рознымі метадалогіямі, якія
ўскладняюць дыялог паміж тэолагамі. Падкрэсліваецца, што сёння існуе пагроза знікнення
і маргіналізацыі тэалогіі, з боку іншых навук, якія вывучаюць рэлігію. Выхадам, з
дадзенай сітуацыі, на думку аўтара артыкула Генеральнага сакратара Міжнароднай тэалагічнай
камісіі Сэржа Томаса Боніно, з’яўляецца захаванне адзінства ў тэалогіі. Ён адзначыў,
што апошні дакумент выдадзены Камісіяй “Тэалогія сёння: перспектывы, прынцыпы і крытэрыі”
нагадвае аб “генэтычным кодзе каталіцкай тэалогіі, гэта значыць прынцыпах, якія акрэсліваюць
яе ідэнтычнасць, і ў наступстве гарантуюць яе адзінства ў адметнасцях”.
Аўтар
артыкула адзначае, што сярод такіх прынцыпаў, падкрэсліваецца дыялог паміж Богам і
чалавекам, які з’яўляецца крыніцай і матывацыяй тэалагічнага працэса. Акрамя таго
адзначаецца, што тэалогія павінна развівацца ў адзінстве з Касцёлам, а тэолагі павінны
быць уважлівымі да “знакаў часу”.