У Рыме закончылася ІІ Еўрапейская сустрэча студэнтаў
1 мая ў Рыме закончылася
ІІ Еўрапейская сустрэча студэнтаў, арганізаваная Вікарыятам Рымскай дыяцэзіі і Радай
Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 400 маладых
людзей з усіх краін Старога Кантынента. На заканчэнне форума св. Імшу для яго ўдзельнікаў
узначаліў кардынал Анджэло Баньяска, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі. У сваёй
гаміліі іерарх падзякаваў студэнтам за тое, што прынялі ўдзел у гэтай сустрэчы, што
напаўняе ўсіх радасцю і сведчыць пра блізасць студэнтаў да Касцёла і яго навучання.
“У сённяшнім Евангеллі задаецца пытанне Езусу: Ты ёсць Хрыстус? У гэтых словах мы
знаходзім голас шматлікіх вашых калегаў, якія шукаюць сэнсу сваёй вучобы і будучай
прафесіі. Але, каб пазнаць Езуса мы павінны шукаць Яго па-сапраўднаму, са шчырасцю
і намаганнямі, таму што калі інтэлект не свабодны, праўда не даецца”, - сказаў іерарх.
Кардынал Баньяска заклікаў маладых людзей спрыяць евангелізацыі і мець моцную веру,
якая не падвядзе ніколі. “Калі будзеце мець сумневы звярніце свой позірк на Рым і
катэдру св. Пятра, якая няхай вас заўсёды асвятляе і кіруе вашым жыццём”, - сказаў
кардынал Баньяска.