2012-04-30 12:38:57

Кс. Ламбардзі назваў тэракты ў Афрыцы “жудаснымі і дзікімі выпадкамі”


RealAudioMP3 “Новыя тэрарыстычныя напады, якія здарыліся ў Нігерыі, і таксама сёння ў Кеніі, падчас хрысціянскіх рэлігійных цырымоній – гэта жудасныя і дзікія выпадкі, якія неабходна асудзіць з максімальнай рашучасцю”, - адзначыў кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё. Кс. Ламбардзі заклікаў да блізасці з ахвярамі тэрактаў і супольнасцямі пакутуючымі ад актаў насілля, што здараюцца “менавіта ў той час, калі яны мірна цэлебруюць веру, якая абвяшчае любоў і мір для ўсіх”. “Неабходна працягваць падтрымліваць і ўмацоўваць усё насельніцтва, нягледзячы на рэлігійныя адметнасці, каб яно не паддалося спакусе ўвайсці ў безвыходнае кола забойчай нянавісці”, - сказаў кс. Ламбардзі. Тэрарыстычны акт ў нігерыйскім горадзе Кано абдыўся ў суботу 28 красавіка. Група тэрарыстаў уварвалася на тэрыторыю ўніверсітэцкага гарадка і накіравалася ў памяшканне студэнцкага тэатра, у якім адбывалася хрысціянскае набажэнства. Ад рук злачынчаў загінула 15 чалавек, і некалькі дзесяткаў атрымалі раненні.

На наступны дзень, у нядзелю 29 красавіка, невядомы чалавек кінуў гранату ў будынак касцёла ў сталіцы Кеніі Найробі. У гэты час ў святыні адбывалася св. Імша. У выніку тэракта загінулі некалькі чалавек, а дзесяткі атрымалі раненні. Падобныя тэракты адбываліся ў кенійскіх гарадах Мтвапа і Мамбаса 31 сакавіка – злачынцы кідалі гранаты ў месцы збору людзей і ўцякалі.








All the contents on this site are copyrighted ©.