2012-04-30 12:09:00

Кардынал Бэртонэ аб неабходнасці змен ў грамадскім жыцці і пераследзе хрысціян


RealAudioMP3 Кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ сустрэўся з удзельнікамі руху “Аднаўленне ў Святым Духу”, які сабраліся у Рыміні з нагоды 40-годдзя яго дзейнасці ў Італіі. Форум праходзіць з 28 красавіка па 1 мая. 29 красавіка Кардынал Бэртонэ узначаліў урачыстую св. Імшу. У сваёй гаміліі ён заклікаў удзельнікаў руху “не стамляцца сведчыць аб цэнтральным месце Хрыста ў веры, бо толькі ў ім ёсць збаўленне”. “Ні навука, ні багацці, ні ўлада не дараць збаўлення”, - адзначыў кардынал Бэртонэ. На заканчэнне сваёй сустрэчы з удзельнікамі руху, іерарх адказаў на некаторыя пытанні, прысутных на форуме, журналістаў. Ён адзначыў, што аднаўленне ў Святым Духу павінна несці наступствы для грамадскага жыцця. “Унутранае аднаўленне, аднаўленне сем’яў - гэта сутнасць аднаўлення – прыняць веру і зрабіць яе крытэрыем уласных паводзінаў. Вера павінна выражацца ў сацыяльным і грамадскім жыцці. Неабходна перамяніць, “аднавіць” людзей, але таксама неабодна аднавіць інстытуты і ўсё грамадства”, - падкрэсліў кардынал Бэртонэ.

Акрамя таго, іерарх пракаментаваў тэрарыстычныя нападкі на хрысціян, якія адбыліся на працягу апошніх выходных дзён ў Нігерыі і Кеніі. Іерарх звярнуў увагу на непрыняцце некаторымі краінамі права на рэлігійную свабоду і відавочны рост насілля. “Мы заклапочаны, таксама таму, што хрысціяне, якія знаходзяцца ў траншэях свету, у афрыканскіх краінах, на Блізкім Усходзе, з’яўляюцца фактарам раўнавагі і згоды, а не канфліктаў. Падаецца дзіўным, што такая моцная неталерантнасць і агрэсіўнасць скіравана супраць тых, хто спрыяе прымірэнню, супакою, справядлівасці і салідарнасці”, - сказаў кардынал Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.