2012-04-28 15:01:52

У Венгрыі школьная рэлігійная адукацыя даверана святарам і катэхетам


RealAudioMP3 У Венгрыі пачаліся рабочыя сустрэчы прадстаўнікоў урада і хрысціянскіх Цэркваў для практычнага абмеркавання пытанняў выкладання рэлігіі ў школах. Ужо ад верасня 2013 г., як паведамляе агенцтва “SIR”, на аснове новага закону аб публічнай адукацыі, вучні пачатковых класаў павінны будуць наведваць адзін раз у тыдзень урок этыкі або рэлігіі, па выбары. Прычым урокі рэлігіі будуць весці святары або катэхеты ўсіх афіцыйна зарэгістраваных у Венгрыі рэлігійных супольнасцяў, што дасць магчымасць бацькам абраць урок рэлігіі той ці іншай канфесіі або рэлігіі.

Дырэктар аддзела адукацыі Рэфармацкай Царквы Венгрыі Корнел Папп заявіў журналістам, што на перамовах з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі краіны разгледжваюцца практычныя пытанні адносна арганізацыі курсаў рэлігійнай адукацыі. Ён выказаў спадзяванне, што канкрэтныя праграмы будуць гатовы ўжо сёлета.








All the contents on this site are copyrighted ©.