Папа прыняў даверчыя граматы пасла Перу пры Апостальскай Сталіцы
28 красавіка Бэнэдыкт
XVI прыняў даверчыя граматы ў Цэзара Касцілло Рамірэcа, новага пасла Рэспублікі Перу
пры Апостальскай Сталіцы. Дыпламат да апошняга часу прадстаўляў гэту лацінаамерыканскую
краіну ў Італіі. Новапрызначыны пасол атрымаў адукацыю ў Нацыянальнай дыпламатычнай
акадэміі Перу і пачаў сваю дыпламатычную кар’еру ў 1972 г. Напрацягу дзесяцігоддзяў
займаў высокія пасады ў перуанскім Міністэрстве замежных спраў і прадстаўляў сваю
краіну ў розных дзяржавах і міжнародных арганізацыях. Акрамя іспанскай, размаўляе
на ангельскай і нямецкай мовах