2012-04-28 14:18:05

Арцыбіскуп Чэллі: толькі каля 50% дыяцэзій маюць рэсурсы ў інтэрнэце


RealAudioMP3 Касцёлу яшчэ ёсць шмат над чым працаваць у выкарыстанні інтэрнэту, завіў арцыбіскуп Клаўдыо Марыя Чэллі на буйной канферэнцыі, прысвечанай новым СМІ, у аўстрыйскім абацтве Хайлігенкройц. Толькі каля 50% дыяцэзій маюць свае рэсурсы ў глабальнай сетцы, паведаміў Іерарх. Ён выказаў меркаванне, што прорва паміж “лічбавымі першабытнікамі”, гэта значыць тымі карыстальнікамі інтэрнэту, якія даюць хрысціянскае сведчанне ў сетцы, і тымі, хто, як “сацыяльна і эканамічна не абароненыя”, не маюць доступу да сеткі, будзе пастаянна расці. Вышэйшая задача і місія Касцёла – “пайсці туды, дзе прабываюць людзі – у сетку”, - сказаў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.

Як прыклад недастатковай працы католікаў у інтэрнэце, арцыбіскуп Чэллі папрасіў удзельнікаў увесці ў пашукавік запыт: “Who is Jesus” (Хто такі Езус). У топ-10 адказаў не з’явілася ніводнай каталіцкай крыніцы, затое пашукавік прапанаваў, напрыклад, нават адзін ісламскі сайт. Касцёл павінен успрыняць гэта сур’ёзна і намагацца “прышчапляць евангельскае пасланне ў новую культуру камунікацыі”.

Старшыня Папскай рады распавёў таксама, як змянілася лінія Апостальскай Сталіцы ў адносінах да СМІ за апошнія дзесяцігоддзі. Ён прывёў прыклад Паўла VI і яго прынцыповай адкрытасці на медыякультуру. Іерарх адзначыў, што Ян Павел II, у сваю чаргу, “змяніў парадыгму” адносін да СМІ: ён ужо не разумеў сродкі масавай інфармацыі “як інструмент новай евангелізацыі, але як месца, дзе павінна адбыцца новая евангелізацыя”. Бэнэдыкт XVI гаворыць сёння пра новую “лічбавую культуру”, якая кідае выклік “рэальнаму дыялогу”.







All the contents on this site are copyrighted ©.