2012-04-27 13:10:17

Ірландыя: новы законапраект накіраваны на зламанне таямніцы споведзі


RealAudioMP3 Дапаможны біскуп Дублінскай архідыяцэзіі Райманд Філд заявіў, што святары павінны і будуць захоўваць таямніцу споведзі, якая можа апынуцца пад пагрозай у сувязі з новым праектам закона, які патрабуе абавязковасці інфармавання ў любой сітуацыі аб выпадках сексуальных злоўжыванняў у Ірландыі. “Таямніца споведзі непарушная, (...) і больш няма аб чым гаварыць”, - заявіў біскуп Філд 26 красавіка ў інтэрв’ю газеце “Irish Independent”. Такім чынам, іерарх аднёсся да заявы, зробленай напярэдадні ірландскім Міністрам юстыцыі Аланам Шаттэрам, які паведаміў, што згодна з новым законапраектам, святары будуць забавязаны інфармаваць аб выпадках сексуальных слоўжыванняў. У адваротным выпадку, ім пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення свабоды.

Касцёльнае права абсалютна забараняе інфармаванне каго-небудзь, у якой кольвечы форме, па якой кольвечы прычыне аб змесце споведзі. Святар, які парушае гэта права, аўтаматычна падлягае экскамуніцы, якую можа зняць выключна Апостальская Сталіца.

Міністэрства юстыцыі ў сераду заявіла, што права святароў на таямніцу споведзі можа быць захавана ў грамадзянскіх справах. Але было адзначана, што “ступень, у якой гэты прывілей можна адносіцца да крымінальных спраў, застаецца нявызначаным”.







All the contents on this site are copyrighted ©.