2012-04-27 12:15:09

Эўхарыстычны кангрэс у Дубліне: курс “Альфа” дапаможа адказаць на “нязручныя” пытанні



RealAudioMP3 Падчас правядзення Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса ў ірландскім Дубліне 10 -17 чэрвеня гэтага года, паралельна з ім будуць дзейнічаць евангелізацыйныя міні-курсы “Альфа”, паведаміў аргкамітэт форума. Іх мэта – дапамагчы вернікам лепш зразумець сваю веру і месца ў касцёльным жыцці. Арганізатары чакаюць ад удзельнікаў курса, асабліва маладых, так званых “нязручных” пытанняў, якія хвалююць сучаснага хрысціяніна: як маліцца, навошта пастаянна чытаць Святое Пісанне і разумець праз яго прызму сучасныя падзеі.

Курс “Альфа”, які нарадзіўся ў 1993 г., дзейнічае сёння ў 60 тыс. хрысціянскіх супольнасцяў розных дэнамінацый. Каталіцкі Касцёл выкарыстоўвае патэнцыял курсаў у 65 краінах. Кардынал Марк Уэлле, які быў прызначаны папскім легатам на сёлетні Кангрэс, адзначыў, што “Альфа” з’яўляецца не толькі месцам, дзе можна сустрэць сапраўднае жыццё і патэнцыял еднасці з іншымі, ён адкрывае дарогу для паяднання і з’яўляецца сімвалам надзеі на адзінства хрысціян”.








All the contents on this site are copyrighted ©.