2012-04-27 15:33:23

Святы Айцец сустрэнецца з маладымі медыкамі


RealAudioMP3 3 мая, з нагоды 50-годдзя факультэта медыцыны і хірургіі імя Агосціно Джэмеллі Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, які месціцца ў Рыме, Бэнэдыкт XVI прыбудзе на сустрэчу з яго выкладчыкамі і студэнтамі. У апублікаваным 27 красавіка паведамленні гаворыцца, што Папа звернецца да студэнтаў і выкладчыкаў з прамовай. Трэба адзначыць, што падчас свайго пантыфікату Бэнэдыкт XVI ужо пяты раз наведае медыцынскі факультэт і шпіталь імя Агосціно Джэмеллі.

“Яшчэ раз Святы Айцец адорыць нас сваёй прысутнасцю і словам”, - сказаў прарэктар навучальнай установы. Выказваючы падзяку Бэнэдыкту XVI, ён падкрэсліў асаблівую адказнасць, да якой змушае ўвага з боку Пантыфіка, і абавязак лепш разумець і больш інтэнсіўна ажыццяўляць ускладзеную на выкладчыкаў і студэнтаў місію, характэрную для каталіцкай навучальнай установы, якой з’яўляецца Універсітэт Найсвяцейшага Сэрца.








All the contents on this site are copyrighted ©.