2012-04-27 15:20:18

Прэзентаваны гімн Сусветнай сустрэчы сем’яў 2012 у Мілане


RealAudioMP3 27 красавіка быў прадстаўлены афіцыйны гімн Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў Мілане з 30 мая па 3 чэрвеня. Ён называецца – “Твая сям’я дзякуе Табе”. “Мы молімся да Цябе, Ойча чалавека, за кожную сям’ю, якую нам падарыў”, - гэта першыя словы музычнага твору. Урачыстая мелодыя і глыбокі змест тэксту, лёгкі для спеву і запамінання – гэта адметныя асаблівасці гімна міжнароднага форуму. У ім праслаўляецца сям’я і Найсвяцейшая Троіца, якая з’яўляецца узорам адзінства, для ўсіх сем’яў у свеце. Тэкст гімна быў зацверджаны арцыбіскупам Міланскім, кардыналам Анджэла Сколай і старшынёй Папскай рады па справах сям’і, кардыналам Эніо Антанэллі. Яго аўтарам з’яўляецца кс. Клаўдыё Бурджыо, кіраўнік музычнай капэллы катэдральнага касцёла ў Мілане.

У першай частцы твора праслаўляецца Бог Айцец, у другой – Сын і, нарэшце, у трэццяй – Святы Дух. Тэма Святой Тройцы, якая прасяквае ўвесь музычны твор, будзе гучаць асабліва актуальна на форуме, бо яго заканчэнне адбудзецца 3 чэрвеня – ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы







All the contents on this site are copyrighted ©.