Індыя: Цэрквы краіны каардынуюць намаганні ў грамадскай сферы
У індыйскім Бангалоры
да 28 красавіка будуць праходзіць працы Нацыянальнай рады Цэркваў, да якіх належыць
больш за 13 млн хрысціян краіны. У сустрэчы прымаюць удзел таксама прадстаўнікі Каталіцкага
Касцёла. Мэта кангрэсу, як адзначыў старшыня Нацыянальнай рады, метадысцкі біскуп
Таранат Сагар – паглыбіць экуменічны дыялог паміж хрысціянскімі канфесіямі краіны,
абмеркаваць іх уклад у развіццё грамадства і вызначыць праграму дзейнасці на будучыню.
Падчас форума будуць абмеркаваны таксама ініцыятывы хрысціян у розных сферах грамадскага
жыцця, праз якія яны жадаюць паспрыяць справядлівасці і міру ў краіне. Нацыянальная
рада Цэркваў Індыі засяродзіцца таксама на тэматыцы будучай асамблеі Сусветнай Рады
Цэркваў, якая пройдзе ў Паўднёвай Карэі ў 2013 г