Камісія па Кітаі: у краіне ёсць біскупы, што “узурпавалі ўладу, якой Касцёл ім не
давяраў”
Члены Камісіі па справах
Каталіцкага Касцёла ў Кітаі заклікаюць кітайскіх вернікаў прымаць больш актыўны удзел
у жыцці Касцёла, а таксама “увайсці ў жыццё грамадства і свет працы, з адказнасцю
робячы свой уклад”, спрыяючы пашырэнню павагі да жыцця, баронячы ўласныя каштоўнасці,
а таксама кітайскай культуры, любячы Радзіму, “як годныя і адданыя грамадзяне, якія
клапоцяцца аб супольным дабры”. Акрамя таго, у спецыяльным паведамленні, апублікаваным
Камісіяй па справах Касцёла ў Кітаі 26 красавіка адзначаецца, што кітайскія вернікі
пакліканы ўдасканальваць сваё духоўнае жыццё, як актыўныя члены парафіяльных супольнасцяў
і удзельнікі касцёльных рухаў і асацыяцый.
23-25 красавіка ў Рыме праходзіла
пленарная сесія Камісіі, падчас якой падкрэслівалася важнасць інтэгральнага выхавання
свецкіх вернікаў у Кітаі, іх знаёмства з навучаннем Касцёла, увага да феноменаў міграцыі
і ўрбанізацыі. Гучалі заклікалі да вернікаў прымаць актыўны ўдзел у евангелізацыі
кітайскага народа.
Падчас пасяджэння камісіі асаблівая ўвага была звернута
на сітуацыю шматлкікіх святароў і біскупаў, якія, будучы ў адзінстве са Святым Айцом,
сустракаюцца з перашкодамі ў рэалізацыі сваёй місіі. “Яны патрабуюць асаблівай малітвы
Касцёла, каб пераадолець цяжкасці”, - гаворыцца ў паведамленні. У ім падкрэсліваецца
таксама, што нажаль у Кітаі дзейнічаюць біскупы, якія “узурпавалі ўладу, якой Касцёл
ім не давяраў”. Адзначаецца, што “многія з тых, хто прымаў удзел у іх біскупскіх пасвячэннях
патлумачылі сваю пазіцыю, папрасілі прабачэння і атрымалі яго ад Святога Айца”. Члены
Камісіі нагадалі аб неабходнасці патлумачыць прычыну свайго ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах
тымі, хто яшчэ не зрабіў гэтага.