2012-04-25 13:21:20

Кардынал пра ініцыятыву Бэнэдыкта ХVI адносна лефэбрыстаў: кожны іншы Папа зрабіў бы тое ж


RealAudioMP3 25 красавіка швейцарскі кардынал Жорж Мары Кацье, былы Прапаведнік Папскага дома і блізкі супрацоўнік бл. Яна Паўла ІІ, адзначае сваё 90-годдзе. З гэтай нагоды італьянская газета “La Stampa” зрабіла з іерархам вялікае інтэрв’ю, у якім ён распавядае аб сваіх уражаннях ад пантыфікату Бэнэдыкта ХVI. Кардынал Кацье адзначае, што служэнне сённяшняга Пантыфіка трэба разглядаць у святле ІІ Ватыканскага Сабора. Ён выказвае меркаванне, што абвяшчэнне Папам Года Веры – гэта вынік спадчыны Сабора. “Бэнэдыкт ХVI паўтарыў ініцыятыву Паўла VI з 1967 г., які таксама абвясціў Год Веры”, - нагадаў кардынал. Гаворачы пра Сінод па новай евангелізацыі ён адзначае, што рашэнне яго склікання таксама супадае з лініяй Сабора. “Жаданнем Яна ХХІІІ было распаўсюджанне паслання Добрай Навіны сярод усіх людзей, бо для Касцёла асноўным з’яўляецца яго місійны характар”, - адзначае былы Прапаведнік Папскага дома.

Кардынал Кацье падкрсэліў, што пачатак дыялога з Брацтвам св. Пія Х не прадстаўляе ніякай пагрозы для дасягненняў ІІ Ватыканскага Сабора. “Абавязкам наступніка св. Пятра з’яўляецца абарона адзінства Касцёла, і пагрозы расколу лефебрыстаў не трэба прымаць легкадумна”, - сказаў іерарх. На яго думку, кожны іншы Папа зрабіў бы – хоць і іншым чынам – тое ж.








All the contents on this site are copyrighted ©.