2012-04-25 15:09:11

Бэнэдыкт XVI не з’яўляецца “пераходным Папам”: нямецкі кардынал


RealAudioMP3 Нямецкі кардынал Вальтэр Брандмюллер аспрэчвае меркаванне, што Бэнэдыкт XVI з’яўляецца “пераходным Папам”. Гэта было б “надзвычайна сфалшаваным меркаваннем”, заявіў іерарх у інтэрв’ю сённяшняй “Avvenire”. Ён таксама бароніць Святога Айца перад закідамі ў недастатковым выкарыстанні дыпламатычнага рэсурсу, бо колькасць дыпламатычных місій Святога Пасаду падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI не знізілася, але ўзрасла.

Кожны Папа павінен засяродзіцца, улічваючы мноства задач, на прыярытэтных накірунках, лічыць кардынал Брандмюллер. Бэнэдыкт XVI вызначыў іх – гэта абарона праўды веры і адзінства Касцёла. Папа, на думку іерарха, паставіў у цэнтр найважнейшае. Супраць акрэслення Бэнэдыкта XVI як “пераходнага Папы” выступае не толькі даўжыня пантыфікату, сем гадоў, але і яго тэматычная накіраванасць, заявіў нямецкі іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.