2012-04-24 14:52:11

Фатаздымкі езуіта з “Тытаніка” сталі сімвалам ХХ ст.


RealAudioMP3 Ірландскі езуіт Франк Браўн стаў славутым фатографам дзякуючы таму, што быў адным з пасарыжаў “Тытаніка”. Сённяшняя “L’Osservatore Romano” піша, што святар 10 красавіка 1912 г. падняўся на судна ў ангельскім Саўтгемптан. Падчас падарожжа езуіт зрабіў шмат фатаздымкаў з пасажырамі і экіпажам “Тытаніка”. Білет у айца Браўна быў толькі да Кінгстан, і хоць святар па дарозе знайшоў спонсара, які згадзіўся аплаціць яго падарожжа да Нью-Ёрка, яго настаяцель не дазволіў зрабіць яму гэта. Такім чынам, сваё падарожжа на “Тытаніку” езуіт закончыў у Кінгстан, што ў выніку і выратавала яго.

Пасля трагедыі на судне, фотаздымкі святара набылі папулярнасць, бо сталі “сведкамі” апошніх дзён “Тытаніка”. Фатаграфіі айца Браўна сталі сімвалам эпохі, адзначае “L’Osservatore Romano”. Яны сталі падставай для стварэння аднайменнага фільма пра трагедыю на судне рэжысёра Джэймса Кэмерана ў 1997 г.

Айцец Браўн памёр у 1960 г. і пра яго амаль усе забыліся, пакуль ў падвалах дома езуітаў выпадкова не быў знойдзены чамадан з вялікай калекцыяй фотаздымкаў, сярод якіх большасць была з падарожжа на “Тытаніку”.

Ватыканскае выданне адзначае, што трагедыя на судне, у пэўным сэнсе, стала звянчэннем эпохі, калі чалавек думаў, што можа дамінаваць над светам праз новыя тэхналогіі і прагрэс.








All the contents on this site are copyrighted ©.