2012-04-24 16:08:29

Новы благаслаўлёны – мучанік Французскай рэвалюцыі


RealAudioMP3 29 красавіка ў французскім Кутанс адбудзецца беатыфікацыя кс. П’ера Адрыяна Тулорж, з кангрэгацыі Рэгулярных канонікаў, мучаніка Французскай рэвалюцыі. Беатыфікацыйную св. Імшу ўзначаліць кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх распавёў аб новым благаслаўлёным і яго жыцці. Ён адзначыў, што вясной 1793 г. пачаўся самы крывавы этап французскай рэвалюцыі.

“Святары і законнікі, верныя Рыму падвяргаліся пераследу, іх арыштоўвалі і, пасля агульнага працэсу, забівалі. П’ер Адрыян Тулорж, не жадаючы прысягаць на вернасць рэвалюцыі, сышоў у падполле. Аднак, у верасні 1793 г. быў арыштаваны і, пасля чатырох допытаў, у тым жа годзе быў прысуджаны на смерць”, - паведаміў кардынал Амата.

Іерарх адзначыў, што перад смерцю святар напісаў тры лісты, у якіх падкрэсліў, сваю радасць, што застаўся верным каталіцкай, апостальскай і рымскай веры. “Яго мучаніцтва з’яўляецца заклікам, каб мы жылі са сталасцю і верай у адзінстве з Езусам, нягледзячы на раны і пакуты, якія сучаснае грамадства наносіць Евангеллю, сваімі памылковымі поглядамі на жыццё, абортамі, аднаполымі саюзамі і эўтаназіяй”, - сказаў кардынал Амата.








All the contents on this site are copyrighted ©.