2012-04-23 14:40:59

У Рым прыедуць студэнты еўрапейскіх універсітэтаў


RealAudioMP3 З 28 красавіка па 1 мая ў рымскім універсітэце “Тоr Vergata” адбудзецца ІІ Еўрапейская сустрэча студэнтаў, арганізатарамі якой выступілі Вікарыят Рымскай дыяцэзіі і Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. Ініцыятыва адбываецца ў рамках еўрапейскай моладзевай праграмы: “Youth on the move – Europa 2020” (Моладзь у руху – Еўропа 2020); яе мэта – вызначыць уклад, які могуць зрабіць універсітэты ў пабудову новай Еўропы, здольнай адказаць на выклікі будучыні, паведамляе душпастырства студэнтаў Рымскай дыяцэзіі.

У форуме прыме ўдзел больш за 400 маладых людзей, 180 з якіх прыбудзе з краін Усходняй Еўропы. У нядзелю 29 красавіка моладзь прыме ўдзел у св. Імшы, якую ў базыліцы св. Пятра ўзначаліць Бэнэдыкт ХVI. 1 мая ўдзельнікі форума будуць дзякаваць за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ у першую яе гадавіну падчас адмысловага малітоўнага чування. Яно адбудзецца каля крыжа пры ўніверсітэце “Тоr Vergata”, дзе ў 2000 г. Ян Павел ІІ сустрэўся з 2 млн маладых людзей. У той час у Рыме праходзілі Сусветныя дні моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.