2012-04-23 11:38:31

Даследчыкі: атэізм – з амаль нулявога на Філіпінах да 46% ва Усходняй Германіі


RealAudioMP3 Даследаванне рэлігійнасці, праведзенае ў 30 краінах Нацыянальным цэнтрам апытанняў грамадскай думкі (National Opinion Research Center) пры Чыкагскім універсітэце, паказала, што краіны з высокім узроўнем атэізму і нізкім узроўнем глыбокай веры – гэта пераважна экс-сацыялістычныя дзяржавы ў паўночна-заходняй Еўропе . Дадзеныя даследавання цытуе агенцтва “CWN” са спасылкай “Reuters”. Краіны з нізкім узроўнем атэізму і высокім паказчыкам рэлігійнасці – гэта ў асноўным дзяржавы з пераважна каталіцкім насельніцтвам, большасць якіх адносіцца да краін, якія развіваюцца, адзначаецца ў паведамленні па выніках даследавання. У той жа час, да высока-рэлігійных краін адносяцца таксама поліканфесійныя Злучаныя Штаты, пераважна юдэйскі Ізраіль і праваслаўны Кіпр, адзначаюць даследчыкі.

“У выпадку Польшчы здаецца, што яе моцны каталіцызм сфарміраваўся як рэакцыя на секулярны ўплыў сацыялізму”, - мяркуюць аўтары даследавання.

“З 1991 г. па 2008 г. Ізраіль, Расія і Славенія дэманстравалі паслядоўны рух да ўзмацнення рэлігійнасці”, - адзначаецца ў даследаванні. У той жа час, 10 краін паказалі паслядоўнае зніжэнне яе ўзроўню: Аўстралія, Аўстрыя, Усходняя Германія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Паўночная Ірландыя, Нарвегія і Польшча.

Глыбокая рэлігійнасьць складае максімум на Філіпінах – 60%, і мінімум ва Усходняй Германіі – 2,5%. Найбольш палярным уяўляецца ўзровень атэізму – з амаль нулявога на Філіпінах да 46% ва Усходняй Германіі, адзначаецца ў даследаванні.







All the contents on this site are copyrighted ©.