2012-04-22 12:20:41

“Papal Foundation” правёў аўдыт Ватыканскага банка


RealAudioMP3 Амерыканскія фінансавыя эксперты былі вельмі задаволены візітам у Інстытуце рэлігійных спраў (IOR), вядомым як Ватыканскі банк, паведаміў прэзідэнт амерыканскага “Papal Foundation” (Папскага фонду) арцыбіскуп Вашынгтонскі кардынал Дональд Вюрл. Паслугамі Ватыканскага банку Фонд карыстаецца ў сваёй паўсядзённай дзейнасці. Аўдыт кіраўніцтва амерыканскай установы адбыўся з нагоды шторочнай пілігрымкі членаў фонду ў Рым. Падставай для візіту сталі трывожныя навіны аб Інстытуце рэлігійных спраў, якія з’явіліся ў апошні час у сродках масавай інфармацыі.

Кіраўніцтва “Papal Foundation” мела магчымасць вывучэння ўнутраных структур і банкаўскіх дакументаў. Яно таксама азнаёмілася з вынікамі праверак, здзейсненых незалежнымі арганізацыямі ў мэтах прывядзення ватыканскага інстытута да стандартаў ЕС.

Па словах прэзідэнта Фонду кардынала Дональда Вюрла, амерыканскія эксперты былі вельмі задаволены візітам у Інстытуце рэлігійных спраў. “Ватыканскі бок змог прадэманстраваць свой прафесіяналізм і адпаведнасць міжнародным стандартам”, - паведаміў Мітрапаліт Вашынгтонскі. Ён нагадаў, што Ватыканскі банк з’яўляецца вельмі карысным інструментам Касцёла. Ім карыстаецца таксама “Papal Foundation”, які размяркоўвае ад імя Святога Айца гранты і стыпендыі. У мінулым годзе іх агульны аб’ём перавысіў 8,5 млн долараў. Яны трапілі ў больш чым 30 краін свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.