Апублікавана праграма мерапрыемстваў з удзелам Папы ў бліжэйшы час
Заля Друку Апостальскай
Сталіцы паведаміла аб запланаваных мерапрыемствах, у якіх возьме ўдзел Папа ў бліжэйшыя
некалькі месяцаў. 13 мая Бэнэдыкт XVI накіруецца з пастырскім візітам у тасканскі
горад Арэццо. Праз два тыдні, 1-3 чэрвеня Святы Айцец прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы
сем’яў у Мілане. 29 красавіка у Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, у базыліцы
св. Пятра Бэнэдыкт XVI здзейсніць святарскія пасвячэнні. Ва ўрачыстасць Спаслання
Святога Духа, 27 мая, ён узначаліць у ватыканскай базыліцы ўрачыстую св. Імшу, а праз
дзесяць дзён, 7 чэрвеня, пасля набажэнства ў Латэранскай базыліцы, Пантыфік прыме
ўдзел у працэсіі Божага Цела вуліцамі горада. Ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла
29 чэрвеня Святы Айцец у ватыканскай базыліцы ўручыць паліі новым арцыбіскупам.