2012-04-20 15:02:10

Святы Айцец сустрэўся з прэм’ер-міністрам Саксоніі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прыняў 20 красавіка на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Саксоніі Станіслава Цілліха. Падчас сустрэчы гаворка ішла аб сітуацыі ў Саксоніі, а таксама некаторых актуальных пытаннях палітыкі, заявіў Цілліх журналістам пасля сустрэчы. Аўдыенцыя працягвалася каля 10 хвілін. Палітык выказаў радасць, што пасля 2008 г., у другі раз, ён меў магчымасць сустрэцца з Бэнэдыктам XVI. У размове з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якая адбылася пасля аўдыенцыі ў Папы, Цілліх падзякаваў за мінулагоднюю беатыфікацыю вязня лагера Дахау кс. Алоіса Андрыцкага, паколькі сам палітык належыць да меншасці лужыцкіх сербаў, як і беатыфікаваны святар.

Нагодай для візіту ў Рым нямецкіх палітыкаў з Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Германіі, да якой належыць Станіслаў Цілліх, стаў канцэрт лейпцыгскага аркестра Гевандхауса ў гонар папы Бэнэдыкта XVI. Прэм’ер-міністр Саксоніі лічыць, што гэты канцэрт можа паспрыяць таму, каб народ Саксоніі задумаўся аб хрысціянскай веры.







All the contents on this site are copyrighted ©.