2012-04-20 13:21:39

Бэнэдыкт XVI да членаў Папскай біблійнай камісіі: натхненне і праўда – фундаментальныя для разумення Бібліі


RealAudioMP3 “Сутнаснай і фундаментальнай для жыцця Касцёла з’яўляецца інтэрпрытацыя біблійных тэкстаў згодна з іх прыродай”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI у пасланні да ўдзельнікаў пленарнай сесіі Папскай біблійнай камісіі, якая праходзіць у Ватыкане 16-20 красавіка. Удзельнікі гэтай сустрэчы разважаюць над зместам будучага дакумента, прысвечанага натхненню і праўдзе ў Бібліі. У сваім пасланні Святы Айцец падкрэсліў, што “натхненне і праўда, з’яўляюцца складаючымі характарыстыкамі” прыроды біблійных тэкстаў. Папа адзначыў таксама, што гэтыя характарыстыкі – фундаментальныя для дакладнага разумення зместу біблійнага паслання. Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на тое, што “кнігі Святога Пісання маюць сілу прамога і канкрэтнага закліку, але Слова Божае не абмежавана толькі тым, што напісана”. Папа патлумачыў, што Слова “замацаванае ў святых тэкстах не з’яўляецца інэртным скарбам Касцёла, але становіцца найвышэйшым правілам яго веры і жыццёвай сілай”. “Традыцыя, якая пачалася яшчэ ад апосталаў, развіваецца праз дапамогу Святога Духа і ўзрастае дзякуючы разважанням і даследванням вернікаў, асабістаму вопыту духоўнага жыцця і прапаведванню біскупаў”, - сказаў Папа. Пантыфік адзначыў каштоўнасць дзейнасці, якую ажыцяўляе Папская біблійная камісія, з мэтай спрыяння веданню, вывучэнню і прыняццю Божага слова ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.