2012-04-19 14:07:55

У гэтага пантыфіката не было простага пачатку


RealAudioMP3 19 красавіка адзначаецца сёмая гадавіна абрання кардынала Ёзэфа Ратцынгера на Пасад св. Пятра. Сёння пачынаецца восьмы год пантыфікату Бэнэдыкта XVI, які быў абраны маючы – 78 гадоў – 19 красавіка 2005 г., на працягу менш чым аднаго дня, падчас найбольшага па колькасці ўдзельнікаў канклаву ў гісторыі. Сённяшняй гадавіне папярэднічала асабістае свята Папы – 85-гадовы юбілей. Святкаванні набылі ўрачысты характар, паколькі з 1895 г. ніводзін з Пантыфікаў не адзначаў падобнай даты. Галоўны рэдактар “L’Osservatore Romano” Джовані Марыя Вьян у сённяшнім выпуску газеты адзначае вялікую колькасць віншаванняў, дасланых на імя Бэнэдыкта XVI праз афіцыйны сайт Святога Пасаду. Ён нагадвае, што не варта забывацца аб прадузятасці, з якой было прынята ў розных асяроддзях, таксама каталіцкіх, рашэнне Калегіі кардыналаў у 2005 г. Паводле галоўнага рэдактара, прадузятасць і апазіцыя да кардынала Ратцынгера сягала прынамсі сярэдзіны 1980-х гадоў, і ніякім чынам не адлюстроўвае яго сапраўдную асобу.

Наступніка Яна Паўла II, які таксама быў яго самым аўтарытэтным супрацоўнікам, рана выкліканым у Рым Папам-славянінам, перажываючым у тыя часы таксама шквал крытыкі, некаторыя штучна супрацьпастаўлялі яму з дапамогай няўдалых стэрэатыпаў.

У гэтага пантыфікату не быў просты пачатак, працягвае ў сваім артыкуле Вьян, але Папа змог дзень за днём змагацца з праблемамі з цвярозым і цярплівым спакоем, які прадэманстраваў ужо 24 красавіка 2005 г., калі звярнуўся з просьбай да вернікаў маліцца за яго, каб не ўцёк “з-за страху перад ваўкамі”.

Вьян параўноўвае прамовы Бэнэдыкта XVI да гамілій папы Льва Вялікага, дарэчы першых захаваных тэкстаў гамілій Біскупа Рыма. Іх характэрызуе ўзорны баланс паміж класічнай спадчынай і хрысціянскай навізной, што адпавядае імкненню Бэнэдыкта XVI, які балансуе паміж розумам і верай, каб звяртацца і гаварыць да ўсіх.

“Папа адчувае блізкасць шматлікіх людзей, якія штодня моляцца за яго, ці проста глядзяць з сімпатыяй, уважліва слухаючы яго словы”, - заключае галоўны рэдактар “L’Osservatore Romano”.







All the contents on this site are copyrighted ©.