2012-04-18 11:58:39

“Аўтапост” прынёс станоўчыя плёны


RealAudioMP3 Касцёл у Аўстрыі адзначае станоўчыя вынікі сёлетняй акцыі “Аўтапост”. У ёй удзельнічала на працягу Вялікага посту амаль 13 тыс. аўтааматараў з усёй краіны, якія абмежавалі паездкі на сваім аўто, або ўвогуле адмовіліся ад яго выкарыстання. У параўнанні з мінулымі гадамі колькасць захоўваючых “аўтапост” павялічылася на 8%. Было “зэканомлена” каля 8,7 млн. км або запабегнута выкіду 1720 тон вуглякіслага газу ў атмасферу. Адна трэцяя ўдзельнікаў далучылася да акцыі ўпершыню, паведамляе “Kathpress”.

Ініцыятыва, якая існуе ўжо на працягу сямі гадоў, з’яўляецца “рэальным і эфектыўным укладам”, паведаміла Хемма Опіс-Пібэр, прадстаўнік Касцёла па пытаннях захавання навакольнага асяроддзя. Яшчэ адным важным аспектам акцыі з’яўляецца клопат аб здароўі: людзі высядаюць з аўтамабіля і пачынаюць больш ездзіць на ровары ці хадзіць пехатой.

Удзельнікі ацыі “Аўтапост” назвалі асноўныя матывы свайго ўдзелу ў ёй. 93% жадаюць падтрымаць добрую справу, 98% зрабіць нешта для захавання навакольнага асяроддзя, 59% робяць гэта па рэлігійных перакананнях.







All the contents on this site are copyrighted ©.