2012-04-17 15:53:24

Людзі Касцёла пра пантыфікат Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 19 красавіка прыпаде 7-я гадавіна абрання кардынала Ёзэфа Ратцынгера на пасад св. Пятра. З гэтай нагоды наша радыё спытала некаторых прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла аб іх уражаннях ад пантыфікату. Арцыбіскуп Кеці-Васто ў Італіі Бруно Фортэ акрэсліў пантыфікат Бэнэдыкта ХVI як драматычны і адначасна яркі. Ён прыпаў на час сутыкнення цывілізацый. Арцыбіскуп падкрэсліў, што сённяшняй драмай з’яўляецца крызіс, які адчувае перш за ўсё Захад. Ён нагадаў, што, паводле Папы, шляхам выхаду з яго з’яўляецца вера ў Хрыста.

Сальваторэ Марцінэс з руху “Аднаўленне ў Святым Духу” падкрэсліў, што Бэнэдыкт ХVI заклікае свецкіх вернікаў да надзеі, да Евангелля надзеі. Сястра Эўджэнія Бонэцці з Кангрэгацыі “Місіянерак Суцяшэння” падзялілася, што кансэкраваныя асобы знайшлі ў Папе сапраўднага айца, які ўмее слухаць і добра разумее надзвычайную сітуацыю эмігрантаў, эксплуатацыю чалавека чалавекам. “Мы знайшлі у ім сапраўднага пастыра, знаходзім у яго навучанні дапамогу і сілу ў змаганні за тое, каб кожная асоба змагла жыць па-чалавечы, паводле сваёй годнасці”, - сказала законніца.

Ліза Моні Бідін з руху “Каталіцкая Акцыя” падкрэсліла два аспекты пантыфікату Бэнэдыкта ХVI: “першынства любові і глыбокае жаданне яснасці і праўды”.








All the contents on this site are copyrighted ©.