2012-04-17 12:40:02

Асабісты сакратар Папы: “Deus Caritas est” – праграмная думка пантыфікату Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” публікуе інтэрв’ю асабістага сакратара Бэнэдыкта ХVI кс. прэлата Георга Генсвайна італьянскай газеце “La Repubblica”. У ім святар дае ацэнку пантыфікату, які СМІ, на яго думку, часта прадстаўляюць у скажоным выглядзе. “Папа-немец не баіцца ўздымаць вострыя пытанні. Сярод найбольш важных для яго спраў – праблема адносін паміж верай і розумам, паміж рэлігіяй і адмаўленнем ад насілля”, - адзначыў кс. Генсвайн. Паводле прэлата, новая евангелізацыя, перш за ўсё для Еўропы, будзе магчычама, калі яе жыхары зразумеюць, што вера і розум не супярэчаць адно аднаму, але ўзаемадапаўняюцца. Прэлат характэрызуе Пантыфіка больш “як тэолага, чым чалавека вялікіх жэстаў”.

Паводле асабістага сакратара Святога Айца, праграмным пытаннем пантыфікату Папы з’яўляецца пацвярджэнне, што “асновай каталіцкай веры з’яўляецца любоў Бога да чалавека, якая ў смерці Езуса на крыжы і Яго ўваскрасенні знаходзіць сваё непераадольнае выражэнне”. “Гэта любоў з’яўляецца нязменным цэнтрам, вакол якога кацэнтруецца хрысціянская надзея ў свеце, але таксама спрыянне любові, міласэрнасці, адмаўленню ад насілля. Невыпадкова першая энцыкліка Папы называецца “Deus Caritas est” – Бог ёсць любоўю”, - нагадаў кс. Генсвайн. “Гэта праграмная думка пантыфікату Бэнэдыкта ХVI”, - заключыў асабісты сакратар Святога Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.