2012-04-16 13:39:22

У свеце каля 400 млн. непаўналетніх рабоў


RealAudioMP3 16 красавіка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з рабствам дзяцей. Гэта праблема з’яўляецца вельмі актуальнай для многіх краін, бо на сённяшні дзень у свеце жыве больш за 400 млн. непаўналетніх, якія працуюць ва ўмовах рабства. З нагоды дня барацьбы з выкарыстаннем рабскай дзіцячай працы спецыяльны зварот апублікавала Канферэнцыя Біскупаў Іспаніі. Паводле іспанскіх іерархаў дзіцячае рабства сёння найбольш распаўсюджана ў Індыі і Афганістане. У гэтых краінах дзеці працуюць пераважна у будаўнічай сферы. У Бразіліі дзеці-рабы працуюць ў вугляных шахтах. У М’янме дзіцячая праца выкарыстоўваецца пры зборы цукровага трыснёга і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў. У Кітаі дзеці-рабы вырабляюць выбуховыя рэчывы, якія затым выкарыстоўваюцца ў піратэхніцы.

Нагодай для адзначэння Сусветнага дня барацьбы з рабствам дзяцей стала забойства 12-ці гадовага хрысціянская хлопца Ікбала Масіха ў Пакістане 16 красавіка 1995 г. Забойства здзейснілі прадстаўнікі арганізаванай злачыннасці ў той час як ён накіроўваўся ў касцёл. Ікбал Масіх з 4 гадоў працаваў у тэкстыльнай індустрыі, але здолеў збегчы і стаў сведчыць аб рабстве дзяцей у сваёй краіне. Ён стаў сусветным сімвалам барацьбы з гэтай заганай.








All the contents on this site are copyrighted ©.