2012-04-16 13:07:51

Святы Айцец сустрэўся з дэлегацыяй нямецкіх біскупаў


RealAudioMP3 16 красавіка, пасля заканчэння св. Імшы у капліцы св. Паўла ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі удзельнікаў дэлегацыі, якая прыбыла з нямецкай Баварыі, каб павіншаваць Пантыфіка. Сярод прыбыўшых іерархаў быў кіраўнік епіскапата Германіі арцыбіскуп Роберт Цоліч, арцыбіскуп Мюнхена і Фрайзінга кардынал Рэйнхард Маркс, а таксама былы ардынарый гэтай дыяцэзіі кардынал Фрыдрых Вэтэр. Кардынал Вэтэр займаў мюнхенскую біскупскую кафедру з 1982 па 2008 г., і замяніў тут кардынала Ёзэфа Ратцынгера, пасля таго, як будучы Пантыфік пераехаў у Рым.
Акрамя таго, у аўдыенцыі прынялі ўдзел нямецкі палітык і прэм’ер-міністр Баварыі Хорст Зеехофер, а таксама родны брат Папы Геогр Ратцынгер.

Віншуючы Святога Айца з днём нараджэння кардынал Маркс расказаў, што ўчора цэлебраваў св. Імшу ў інтэнцыі Пантыфіка ў Маркльт-ам-Іне, месцы яго нараджэння. “Адчувалася, як людзі злучаны з Вамі, як яны ганарацца вялікім сынам баварскай Айчыны”, - сказаў кардынал Маркс.

Іерарх, ад імя біскупаў Германіі падзякаваў Святому Айцу за яго працу на пасадзе св. Пятра і адзначыў, што Бэнэдыкт XVI з’яўляецца вялікім настаўнікам і пастырам Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.