2012-04-16 15:59:05

Біскупы Бразіліі заклікаюць ААН абараніць індзейцаў


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Бразіліі афіцыйна звярнуліся ў ААН з просьбай паспрыяць павазе да правоў індзейцаў, якія, паводле іерархаў, падвяргаюцца пераследу і беспакаранаму насіллю. Падчас сустрэчы з падсакратаром ААН Валеры Амосам, якая адбылася ў Рыа дэ Жанэйра, адвакат Місіянерскай рады па пытаннях абароны індзейцаў Кімберлі Купсінскі патлумачыў, што сітуацыя індзейцаў у Бразіліі вельмі пагоршылася на працягу апошніх дзесяці гадоў. Паводле біскупа Альтаміры Эрвіна Краўтлера “антыіндзейскія выступленні патрабуюць тэрміновай рэакцыі з боку палітыкаў”. Місіянерская рада звярнула ўвагу ААН на тое, што індзейцы пакутуюць ад хваробаў, вырубкі лясоў і насілля. Адной з прычынаў безабароннасці індзейцаў праваабаронцы называюць адсутнасць ясна акрэсленых межаў тэрыторый на якіх яны пражываюць, а таксама сістэматычнае і беспакаранае іх парушэнне. “Сёння мы павінны заявіць аб сапраўдным генацыдзе і грамадзянскай вайне і чакаем ад ААН умяшання, як гэтага робіцца ў іншых краінах свету”, - адзначыў біскуп Краўтлер.








All the contents on this site are copyrighted ©.