2012-04-16 10:52:03

Бэнэдыкт XVI адзначае сваё 85-годдзе


RealAudioMP3 16 красавіка Бэнэдыкт XVI адзначае сваё 85-годдзе, а праз некалькі дзён, 19 красавіка, будзе адзначаць 7-годдзе свайго пантыфіката. З гэтай нагоды кс. Фэдэрыко Ламбардзі, дырэктар Ватыканскага радыё і кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы, у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў аб характэрных рысах асобы Бэнэдыкта XVI, асаблівасцях яго пантыфіката і адносін Папы да існуючых цяжкасцяў. Гаворачы аб асабістых рысах характара Бэнэдыкта XVI, кс. Ламбардзі адзначыў, што яго заўсёды ўражвае дабрыня і ўвага Пантыфіка да людзей, якія знаходзяцца побач. “Акрамя таго, Папа мае яснасць думак і выразаў, глыбіню зместу, якую перадае – акрамя дабрыні і ўвагі, гэта ўражвае па-сапраўднаму глыбока”, - сказаў кс. Ламбардзі. На яго думку, вельмі складана ахарактарызаваць пантыфікат Бэнэдыкта XVI у некалькіх словах. Святар адзначыў, што зараз увага Касцёла засяроджана на сутнасці яго місіі, г.зн., прыярытэтнае значэнне мае ўвага да Бога, адносін чалавека з Богам, трасцэндэнтнага вымярэнне чалавечага жыцця, асобы Езуса Хрыста – таго, Хто паказаў аблічча Бога. Рэлігійнае вымярэнне служэння Касцёла, у параўнанні з іншымі аспектамі, з’яўляецца характэрнай рысай Пантыфіката Бэнэдыкта XVI, лічыць кс. Фэдэрыко Ламбардзі. “Папа вядзе Касцёл на цэнтра сваёй місіі”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Гаворачы аб праблемах, якія турбуюць Пантыфіка, іезуіт адзначыў, што Папа занепакоены пашырэннем секулярызма, рэлятывізма, згубай жыццёвых арыентыраў многімі людзьмі сучаснай эпохі і асабліва сексуальнымі злачынствамі, якія ўчынілі некаторыя святары. Гэта, на думку дырэктара Ватыканскага радыё, хвалюе Папу нашмат больш чым унутраныя праблемы Ватыкана, хоць і з іх прычыны Пантыфік вельмі пакутаваў.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што перад абліччам цяжкасцяў “супакой і радасць, якіх ніхто не можа забраць” Папе дае яго глыбокая вера. “Карані духовага супакою Бэнэдыкта XVI ляжаць менавіта ў яго веры, а яе паходзіць таксама і надзея”, - сказаў святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.