2012-04-15 14:00:52

Папа папрасіў аб малітве ў сваёй інтэнцыі


RealAudioMP3 У наступны чацвер,19 красавіка, папа Бэнэдыкт XVI адзначыць 7 гадавіну свайго пантыфікату. У гэты дзень у 2005 г. кардынал Ёзэф Ратцынгер быў абраны пераемнікам Яна Паўла II і стаў на чале Каталіцкага Касцёла. Як Бэнэдыкт XVI ён пачаў служэнне 24 красавіка тагож году. 15 красавіка, з нагоды юбілею, Святы Айцец запрасіў вернікаў да малітвы ў сваёй інтэнцыі. “Маліцеся за мяне, каб Бог даў мне сілы, выканаць місію, ускладзеную на мяне”, - сказаў Пантыфік пасля малітвы “Regina Caeli” 15 красавіка на плошчы св. Пятра.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку, узгадваючы чарговую гадавіну пантыфіката, адзначыў, што Бэнэдыкт XVI за апошнія сем гадоў заставіў значыны след у гісторыі Касцёла і даў яму моцны імпульс. Ён ужо здзейсніў 23 замежныя падарожжы, склікаў чатыры Сіноды Біскупаў, удзельнічаў у трох Сусветных днях моладзі, апублікаваў тры энцыклікі і абвясціў Год св. Паўла і Год святарства .







All the contents on this site are copyrighted ©.