2012-04-14 14:34:26

Бэнэдыкт ХVI прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Азербайджане


RealAudioMP3 14 красавіка Бэнэдыкт ХVI прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Азербайджане. Ім стаў арцыбіскуп Марэк Сольчынскі, які з’яўляецца таксама Апостальскім нунцыем у Грузіі і Арменіі. Кс. Марэк Сольчынскі нарадзіўся ў 1961 г. у Польшчы. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1987 г. З’яўляецца доктарам кананічнага права. У 1993 г. пачаў дыпламатычную службу ў Апостальскай Сталіцы. Працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Парагваі, Расіі, Турцыі, Чэшскай Рэспубліцы і Іспаніі, а таксама ў прадстаўніцтве Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью Ёрку. 26 лістапада 2011 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў дыпламата тытулярным арцыбіскупам Цэзарэі і Маўрытаніі, а таксама Апостальскім нунцыем у Грузіі, а 15 снежня ў Арменіі. 6 студзеня 2012 г. ў базыліцы св. Пятра Пантыфік асабіста ўдзяліў дыпламату біскупскую сакру. Да прызначэння арцыбіскупа Сольчынскага на пасаду нунцыя ў гэтых каўказкіх краінах, дыпламатычным прадстаўніком Папы тут быў арцыбіскуп Глаўдыё Гуджэроцці, цяперашні Апостальскі нунцый у Беларусі.








All the contents on this site are copyrighted ©.