2012-04-13 14:43:20

Чарговы штат ЗША адмяніў смяротнае пакаранне


RealAudioMP3 Знакам “новага культурнага клімату” і падставай спадзявацца на “поўную павагу да жыцця”, назвала каталіцкая супольнасць св. Ігідзія адмену смяротнага пакарання ў штаце Канэктыкут у ЗША. Палата прадстаўнікоў федэральнага ўрада зацвердзіла гэта рашэнне 12 красавіка. Раней сенат правёў слуханні, на якіх выступалі праціўнікі смяротнага пакарання. Прадстаўнік супольнасці св. Ігідзія Марыё Мараццыці сказаў, што яна больш за 40 гадоў дзейнічае і выступае за адмену смяротнага пакарання.

Чатыры штаты ЗША адмянілі за апошнія пяць гадоў смяротнае пакаранне. Канэктыкут стаў 17 штатам, дзе ў будучым не будзе ўжывацца гэта мера. Закон не мае зваротнай сілы і таму не распаўсюджваецца на 11 чалавек, якія ў цяперашні час сядзіць у камеры смяротнікаў у Канэктыкут. Трэба адзанчыць, што ў гэтым штаце смяротнае пакаранне ўжывалася адзін раз за апошні 51 год.







All the contents on this site are copyrighted ©.