2012-04-13 12:45:15

Ватыканская ініцыятыва “Падворак язычнікаў” у Іерусаліме


RealAudioMP3 Кардынал Джанфранко Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, у інтэрв’ю італьянскай газеце “La Stampa” паведаміў, што яго мара – правесці сустрэчу ў рамках праекта “Падоворак язычнікаў” у Іерусаліме, каб сабраць разам прадстаўнікоў яўрэйскай, хрысціянскай і мусульманскай культур. Ініцыятыва мае на мэце развіццё дыялога паміж веруючымі і няверуючымі, спрыянне павазе да годнасці чалавека і ўключэнне ў гэту справу навуковых асяроддзяў, даследчых цэнтраў, міжнародных арганізацый. “Думаю, што большасць краін гэтага рэгіёну яшчэ не гатовыя да культурнай канфрантацыі, заявіў кардынал Равазі. - Тым не менш, Іерусалім быў бы ідэальным месцам для такой сустрэчы. Я прасіў пасла Ізраіля пры Святым Пасадзе, каб ён запрасіў на гэту сустрэчу таксама паслоў з азіяцкіх краін. Я асабіста запрасіў прыняць удзел у гэтай сустрэчы вядомых яўрэйскіх пісьменнікаў, такіх як: Давід Гросман, Амос Оза ці Абрагам Ехошуа”, - сказаў іерарх.

Кардынал Равазі падкрэсліў, што мэта такіх сустрэч выключае празелітызм. Ён адзначыў, што яўрэі, як і католікі, упэўнены, што іх вера сапраўдная. “Яўрэі і католікі маюць шмат агульных каштоўнасцяў, напрыклад у сферы маралі і разумення Бога”, - адзначыў старшыня Папскай рады. “Тыя яўрэі, якія лічаць сябе няверуючымі або атэістамі, маюць рэлігійную ідэнтычнасць на шмат мацнейшую, чым у многіх хрысціян, дзякуючы сваёй прыналежнасць да абранага народу. Амаль уся амерыканская яўрэйская літуратура была створана яўрэямі-атэістамі, - нагадаў кардынал Равазі. - Мы вельмі зацікаўлены ў распачацці культурнага і антрапалагічнага дыялогу таксама з секулярнымі ізраільскімі яўрэямі, і зразумення, як рабін ці веруючы юдэй ставяцца да яўрэяў-атэістаў, такіх як напрыклад Вудзі Ален”, - паведаміў старшыня Папскай рады па культуры і галоўны ініцыятар праекта “Падоворак язычнікаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.