2012-04-12 13:58:07

Прэзентацыя кнігі “Святы Айцец і еўрапейскія валанцёры”


RealAudioMP3 13 красавіка ў сядзібе Папскай рады “Cor Unum” ў Рыме адбудзецца прэзентацыя кнігі “Святы Айцец і еўрапейскія валанцёры”. Гэта падзея прымеркавана да Еўрапейскага года ватантарыята, які абвясціў Еўрапейскі саюз. У выданні сабраныя прамовы Бэнэдыкта XVI на тэму валантарыята, а таксама матэрыялы сустрэчы прадстаўнікоў каталіцкіх валанцёрскіх арганізацый Еўропы, якая праходзіла 10-11 лістапада 2011 г. у Рыме. У ёй прымалі удзел каля 160 прадстаўнікоў дабрачынных арганізацый з 25 еўрапейскіх краін.У прэзентацыі кнігі прыме ўдзел кардынал Робэр Сара, прэфект Папскай рады “Cor Unum”, а таксама біскуп Джаванні Тозо, сакратар гэтай дыкастэрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.